17.05.2016
Для кожнага беларускага спартсмена - удзельніка Алімпіяды будзе складзены індывідуальны графік. Беларуская каманда гатовая да магчымых цяжкасцяў, з якімі можа сутыкнуцца на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Перш за ўсё гэта датычыцца адаптацыі спартсменаў у Паўднёвай Амерыцы. Як адзначылі сёння на навукова-практычным семінары ў Мінску, гэты аспект вывучаўся на працягу года. Для кожнага спартсмена будзе складзены індывідуальны графік: ад часу, калі трэба адправіцца на спаборніцтвы, да харчвання.
Да Алімпійскіх гульняў у Рыа застаецца 80 дзён. Нагадаем, спаборніцтвы будуць праходзіць з 5 па 21 жніўня.
Падзяліцца:

Вверх