11.03.2016
Надзея Скардзіна, Дар"я Юркевіч, Анастасія Дубарэзава і Ірына Крыўко выйдуць на старт жаночай эстафеты.

Чэмпіянат свету па біятлоне ў нарвежскім Холменколене набліжаецца да завяршэння. У спаборніцкай праграме засталіся эстафета і мас-старт. Пакуль у беларусаў няма медалёў. Сёння надзея на жаночую эстафетную гонку. Наш склад - Надзея Скардзіна, Дар"я Юркевіч, Анастасія Дубарэзава і Ірына Крыўко. Старт у 17:30 па беларускім часе, калі ў планы арганізатараў не ўмяшаецца надвор"е. У прамым эфіры эстафету пакажа тэлеканал "Беларусь 5".
Падзяліцца:

Вверх