03.03.2016
У заяўцы зборнай Беларусі - 12 спартсменаў.
У нарвежскім Холменколене сёння стартуе чэмпіянат свету па біятлоне. Першы від праграмы - змяшаная эстафета. Гонка пачнецца ў 17:30. У прамым эфіры яе пакажа тэлеканал "Беларусь 5". У складзе беларускай каманды на старт выйдуць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Аляксандр Дарожка. Усяго ж у нашай заяўцы - 12 спартсменаў. У праграме спаборніцтваў: спрынт, праследаванне, індывідуальныя гонкі, мас-старт, а таксама эстафеты.
Тым часам арганізатараў турбуюць метэаўмовы. Паводле прагнозаў, у Холменколене чакаецца снегапад і туман.
Падзяліцца:

Вверх