06.09.2016
У паралімпійскай вёсцы Рыа-дэ-Жанэйра прайшла цырымонія ўзняцця флага Беларусі. Афіцыйны старт Паралімпіядзе будзе дадзены заўтра. У складзе нашай зборнай 21 спартсмен, яны пазмагаюцца за медалі ў пяці відах спорту. Упершыню беларускія спартсмены прынялі ўдзел у Паралімпійскіх гульнях у 1988 годзе ў Сеуле. За ўвесь час паралімпійцы заваявалі 124 медалі, 39 з якіх залатыя.
Падзяліцца:

Вверх