08.09.2016
Паралімпійскія гульні - 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра адкрытыя. Цырымонія прайшла на стадыёне "Маракана". У традыцыйным парадзе атлетаў прынялі ўдзел і беларусы. У складзе зборнай 21 спартсмен. Яны выступяць у пяці відах спорту: лёгкая атлетыка, плаванне, дзюдо, фехтаванне і акадэмічнае веславанне. Першыя ўзнагароды Паралімпіяды атлеты разыграюць ужо сёння. У беларускай камандзе асаблівая ўвага плыўцам. Аляксандра Свадкоўская выступіць на дыстанцыі 100 м брасам, пяціразовы чэмпіён Паралімпіяды 2012 года ў Лондане Ігар Бокій выйдзе на старт на дыстанцыі 100 м батэрфляем. Спаборніцтвы будуць доўжыцца да 18 верасня. За пяць дзён разыграюць 528 камплектаў узнагарод.
Падзяліцца:

Вверх