03.11.2015
Сустрэча адбудзецца заўтра ў 22:45. Футбалісты барысаўскага БАТЭ адправіліся ў Іспанію на матч 4-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць "Барселоны". У складзе нашай каманды праз траўмы адсутнічаюць Мікалай Сігневіч, Дзмітрый Бага, Максім Жаўнерчык, Віталь Радзівонаў і Дзмітрый Ліхтаровіч. Тым не менш беларускія футбалісты настроеныя даць рашучы адпор іспанцам. Як чакае трэнерскі штаб, паядынак супраць дзеючага пераможца турніру будзе для барысаўчан чарговым іспытам. Сустрэча пачнецца ўжо заўтра ў 22:45. Трансляваць матч будзе тэлеканал "Беларусь 2". Нагадаем, у першым крузе спаборніцтваў у Барысаве БАТЭ саступіў "Барселоне" з лікам 0:2.
Падзяліцца:

Вверх