19.10.2015
Апошняя магчымасць трапіць на самы чаканы матч года. Сёння ў 15 гадзін стартуе продаж заключнай партыі білетаў на гульню Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Барселона". Гэта тыя квіткі, якія не разабралі балельшчыкі каталонскага клуба. Усяго ў продаж паступіць больш за 300 білетаў коштам 200 тысяч рублёў.
Нагадаем, паядынак БАТЭ - "Барселона" пройдзе заўтра на "Барысаў-Арэне". Пачатак у 21:45. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 2". Балельшчыкам з Мінска рэкамендуюць дабірацца па аб"язной дарозе М1 Мінск - Масква. Яе прапускная здольнасць вышэйшая, чым прамой трасы Мінск - Навасады.
Падзяліцца:

Вверх