25.02.2016
Беларусы сталі чэмпіёнамі свету па лоўлі рыбы на мармышку з лёду. У спаборніцтвах, якія прайшлі недалёка ад украінскага горада Цярнопаль, прымалі ўдзел рыбакі з 10 краін, у тым ліку Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі і ЗША. Беларуская зборная абышла сапернікаў ужо ў першы дзень чэмпіянату і захавала лідарства да канца спаборніцтваў. У асабістым заліку два з трох медалёў таксама дасталіся беларусам. Варта адзначыць, што гэта ўжо другі гучны поспех нашай зборнай у рыбалоўным спорце.
Падзяліцца:

Вверх