Беларускія хакеісты ўзначальваюць турнірную табліцу юніёрскага чэмпіянату свету, які праходзіць у Мінску. Напярэдадні ў цяжкім матчы наша каманда абгуляла аднагодкаў з Францыі - 3:2. Шайбы ў беларусаў закінулі Мартынаў, Мартынюк і Іваноўскі. У актыве нашых юніёраў 9 ачкоў, у найбліжэйшага праследавальніка - Германіі - 8. Сёння ў беларусаў матч супраць Аўстрыі. Прамая трансляцыя - на канале "Беларусь 5" у 19 гадзін.