13.09.2016
Пяты для краіны, чацвёрты асабісты і трэці залаты медаль - Ігар Бокій на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра стаў ужо васьміразовым чэмпіёнам Гульняў. Плывец фінішаваў першым на дыстанцыі 400 м вольным стылем у катэгорыі S13. Акрамя таго, беларус абнавіў свой жа паралімпійскі рэкорд, устаноўлены 4 гады таму ў Лондане. 22-гадовы Ігар Бокій з"яўляецца ўладальнікам ужо 10 медалёў Паралімпіяд - шэсць у Лондане і чатыры ў Рыа-дэ-Жанэйра. Дзякуючы гэтаму поспеху ў медальным заліку Беларусь паднялася на 22-е месца.
Падзяліцца:

Вверх