14.09.2016
Скарбонка ўзнагарод Беларусі на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра папоўнілася двума залатымі медалямі. Золата беларускай зборнай прынеслі фехтавальшчык-калясачнік Андрэй Праневіч і плывец Уладзімір Ізотаў, які стаў чэмпіёнам на дыстанцыі 100 метраў брасам. У фінальным заплыве паралімпіец абнавіў свой асабісты рэкорд, устаноўлены 4 гады таму ў Лондане. Такім чынам, у Беларусі ўжо 7 медалёў: 5 залатых і два бронзавыя. У медальным заліку наша краіна займае 13-е месца.
Падзяліцца:

Вверх