22.09.2016
Беларускія паралімпійцы вяртаюцца на радзіму з Рыа-дэ-Жанэйра. Борт са спартсменамі чакаюць у Нацыянальным аэрапорце Мінск сёння вечарам. Сустрэць іх могуць усе ахвочыя. Нагадаем, на Паралімпіядзе ў Бразіліі Беларусь прадстаўляў 21 чалавек у пяці відах спорту. У скарбонцы зборнай - 10 медалёў, у тым ліку 8 залатых. Самым тытулаваным спартсменам стаў наш плывун Ігар Бокій - 6 залатых і адзін бронзавы медаль. Па выніках Паралімпіяды ў Рыа Беларусь заняла высокае 19 месца ў медальным заліку.
Падзяліцца:

Вверх