05.04.2016
Домрачава мае намер вярнуцца ў спорт у студзені 2017 года. Дар"я Домрачава мае намер вярнуцца ў вялікі біятлон пасля нараджэння дзіцяці. Навіна абляцела сусветныя стужкі пасля таго, як легендарны нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Бьёрндален у інтэрв"ю тэлеканалам вельмі далікатна, але з гонарам заявіў, што хутка стане татам - у кастрычніку ў яго і Дар"і народзіцца дзіця. Інфармацыю пацвярджае афіцыйны сайт трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі. У спорт Домрачава мае намер вярнуцца ўжо ў студзені наступнага года.
Падзяліцца:

Вверх