01.12.2016
Сенсацыя на першым этапе Кубка свету! Беларуская біятланістка Дар"я Юркевіч упершыню ў кар"еры ўзяла бронзу на такіх спаборніцтвах. Індывідуальную гонку ў Эстерсундзе саступіла толькі немцы Лауры Дальмаер (у яе дзве штрафныя хвіліны) і Анаіс Бескон з Францыі - яна другая. Біятланісткам перашкаджаў моцны вецер, але Дар"я стала адзінай з удзельніц, каму ўдалося закрыць усе дваццаць мішэняў. Сёння ў праграме мужчынская індывідуальная гонка.
Падзяліцца:

Вверх