27.11.2015
У беларусаў першая ўзнагарода на планетарным форуме па цяжкай атлетыцы ў Х"юстане. Вадзім Стральцоў стаў чэмпіёнам свету ў катэгорыі да 94-х кілаграмаў. Вынік беларуса ў суме дваяборства - 405 кілаграмаў. За крок ад п"едэстала спыніўся Аляксандр Венскель, які выступаў у гэтай жа вазе. У жанчын у катэгорыі да 69-ці кілаграмаў Дзіна Сазанавец заняла сёмае месца, яе партнёр па камандзе Марына Шкерманкава стала дзявятай.
Падзяліцца:

Вверх