12.09.2016
У актыве беларускай зборнай 2 залатыя медалі і 2 бронзавыя. Чацвёрты медаль у скарбонцы зборнай Беларусі на Паралімпійскіх гульнях. Ігар Бокій узяў сваю трэцюю ўзнагароду ў Рыа. Плывец выйграў бронзу на 100-метроўцы брасам. Дагэтуль Бокій узяў дзве залатыя ўзнагароды. У гэтай жа дысцыпліне ў жанчын сёмае месца заняла ў фінале наша 15-гадовая Анастасія Зудзілава. У спаборніцтвах сярод дзюдаістаў за крок ад п"едэстала спынілася Арына Качан.На пятым месцы завяршыла спаборніцтвы па адаптыўным веславанні Людміла Валчок. У медальным заліку беларусы ідуць дваццаць чацвёртымі, у актыве каманды 2 залатыя медалі і 2 бронзы.
Падзяліцца:

Вверх