12.05.2016
Зборная Беларусі па хакеі паднялася на 7 месца ў групе В. Першыя ачкі наша каманда зарабіла ў гульні супраць Славакіі. Нагадаем, напярэдадні беларусы атрымалі перамогу над адным з галоўных канкурэнтаў 4:2 і захоўваюць нядрэнныя шанцы выйсці ў плэй-оф. Ад французаў, якія пакуль займаюць "прахадное" 4 месца, мы адстаём на два ачкі.Сёння ў зборнай Беларусі выхадны. Наступная гульня - заўтра супраць Германіі. А гэтым вечарам немцаў чакае сустрэча з Канадай. Таксама ў нашай групе адбудзецца матч Францыя - ЗША. У групе А чэхі згуляюць з нарвежцамі, а расіяне - з датчанамі.
Падзяліцца:

Вверх