18.04.2016
Беларускія тэнісісткі ўпершыню прабіліся ў Сусветную групу Кубка Федэрацый. Гэта вынік перамогі над зборнай Расіі. Нашы спартсменкі былі мацнейшыя за саперніц - 3:2.
Два ачкі беларускам прынесла Вікторыя Азаранка, якая абгуляла Дар"ю Касаткіну і Маргарыту Гаспаран. Яшчэ адно ачко здабыла Аляксандра Сасновіч.Акрамя Беларусі ў Сусветнай групе ў наступным сезоне згуляюць яшчэ тры пераможцы стыкавых сустрэч: ЗША, Іспанія і Германія. А таксама паўфіналісты цяперашняга розыгрышу - Чэхія, Францыя, Нідэрланды і Швейцарыя.З яркай перамогай у Маскве беларускіх тэнісістак павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх