Нацыянальная зборная Беларусі стартуе сёння на чэмпіянаце свету па хакеі. Першы сапернік - каманда Фінляндыі. Статыстыка на боку фінаў. З шасці паядынкаў беларусы выйгралі ўсяго адзін. Паядынак пачнецца ў 20:10. У прамым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 1".
Наша дружына прыляцела ў Пецярбург напярэдадні і правяла трэніроўку на лядовай арэне Палаца спорту "Юбілейны". У складзе 25 хакеістаў, самае вялікае прадстаўніцтва ў мінскага "Дынама".