17.03.2016
У Ханты-Мансійску сёння стартуе заключны этап Кубка свету па біятлоне. Першымі на лыжню выйдуць жанчыны, якія будуць вызначаць пераможца ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі. У стартавы пратакол унесеныя імёны 80 спартсменак, у іх ліку пяць беларусак: Дар"я Юркевіч, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава і Крысціна Ільчанка. Пачатак гонкі - у 16:05. Прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5". У праграме этапу таксама гонкі праследаванні і масавыя старты.
Падзяліцца:

Вверх