Міжнародны хлебны форум упершыню праходзіць у нашай краіне. У Жодзіне больш як сто беларускіх і замежных спецыялістаў абмяркоўваюць павышэнне якасці селекцыі, насенняводства і перапрацоўкі збожжа, выпуску хлеба і хлебабулачных вырабаў. Таксама ўдзельнікам паказалі сучаснае абсталяванне і аналітычныя магчымасці айчынных лабараторый.
Адзначым, летась у Беларусі намалацілі амаль 9 мільёнаў тон збожжа. Паводле слоў спецыялістаў, прымяненне сучасных тэхналогій і гаспадарчы падыход да земляробства дазволіць павялічыць гэтую лічбу на трэць ўжо праз 5 гадоў.