22.12.2016
У Беларусі назвалі найлепшую аграсядзібу. Вынікі падведзены на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску. За 9 месяцаў года беларускія сядзібы наведалі больш як 3 мільёны гасцей з дзясяткаў краін. Гаварылі і аб развіцці сеткі веламаршрутаў, самабытных сядзіб і зялёнай эканомікі. Абмеркавалі і падыходы да стварэння незвычайных аграсядзіб. Таксама пачаў працу інтэрнэт-партал з гастранамічнай картай Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх