22.12.2016
Дэлегацыя лепшых навучэнцаў Магілёўскай вобласці адправілася ў сталіцу на галоўную ёлку краіны. У двухдзённай экскурсійнай праграме ўдзел прымуць самыя таленавітыя, адораныя ў вучобе і спорце. Дзяцей чакае паказ у Белдзяржцырку. А заўтра - Палац Рэспублікі і галоўная ёлка краіны. Новая музычная казка пад назвай 'Хрустальная мелодыя' перанясе гледачоў у чароўны свет міфаў і паданняў. На сцэну выйдуць больш за 100 артыстаў, музыкантаў і танцораў. Усе ўдзельнікі свята атрымаюць падарункі ад Дзеда Мароза.
Падзяліцца:

Вверх