04.04.2016
Жывых змей знайшлі ў пасылцы са Злучаных Штатаў Амерыкі мінскія мытнікі. Рэдкіх рэптылій павінен быў атрымаць жыхар Мінскага раёна. Згодна з суправаджальнымі дакументамі, у пасылцы знаходзілася цацачная лялька. Аднак яе галава аказалася гняздом для чатырох змеянят. Для даследавання бандэроль адправілі ў Акадэмію навук. Эксперты ўстанавілі, што гэта рэдкі для нашай краіны від - так званыя гумовыя змеі з роду пясчанага ўдава. Насяляюць Захад ЗША і Канаду. Ім усяго месяц ад роду.Першапачаткова змеяняты нават не рухаліся ад перанесенага стрэсу. Перавозіць жывёлін поштай забаронена. Акрамя неабходных дакументаў, патрэбен суправаджальнік. Паколькі гэтыя рэптыліі ўнікальныя для нашай мясцовасці, яны ўжо занялі годнае месца ў экзатарыуме мінскага заапарка.
Падзяліцца:

Вверх