Жыхары 28 краін свету наведалі Белавежскую пушчу па бязвізавым рэжыме
12.08.2016
Белавежская пушча апублікавала першыя вынікі адмены візавага рэжыму для наведвання. За два з паловай месяца нацыянальны парк наведалі госці з 28 дзяржаў: ад Польшчы і Германіі і да грамадзян Марока і Інданезіі. Усяго за гэты час у Белавежскую пушчу праз пункты пропуску "Перароў" - "Белавежа" заехалі больш чым 4 тысячы іншаземцаў. У цэлым сёлета за студзень-ліпень нацыянальны парк наведалі больш як 210 тысяч чалавек.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.