У Беларусі зацверджаная новая форма жыроўкі. Яна стала двухбаковай. На адным боку асобнымі блокамі прапісаная аплата асноўных і дадатковых паслуг і выдаткі, якія кампенсуюцца. На адватным - падрабязныя звесткі пра колькасць тых, хто пражывае ў кватэры, плошчу памяшкання, сведчанні прыбораў расходу вады. У блоку "Агульная інфармацыя па доме" спажывец зможа даведацца агульнадамавы расход вады, цяпла і электраэнергіі, што спажываецца ў тым ліку на працу ліфта і асвятленне пад"езда.