Шэраг сацыяльных гарантый прадугледжаны для беларусаў, якія да 1 ліпеня не прыватызуюць свае кватэры. Гэта прапісана ва ўказе Прэзідэнта, які ўступае ў сілу сёння. Нагадаем, жыллё, не аформленае ва ўласнасць, пяройдзе ў разрад арэнднага ўжо летам. Грамадзяне, якія пражывалі ў такіх кватэрах, змогуць заключаць бестэрміновыя кантракты на карыстанне жылымі памяшканнямі. Акрамя таго, арэнда кватэр для такіх жыхароў будзе каштаваць значна танней.
Указ змяняе падыходы ў прадастаўленні льготных крэдытаў на будаўніцтва. Дзеці-сіроты змогуць атрымліваць рэсурсы па-за чаргой - пад 1% гадавых на 40 гадоў. А вось грамадзяне, якія пражывалі ў інтэрнатах больш за 10 гадоў, права пазачарговага крэдытавання страцілі.