28.07.2016
У Беларусі завяршаецца дадатковы набор абітурыентаў на свабодныя бюджэтныя месцы. Падаць дакументы можна да 18 гадзін вечара. 31 ліпеня аб"явяць вынік. Вакантныя месцы былі ў Віцебскай тэхналагічнай ВНУ. У Мазыры і Магілёве на педагагічныя спецыяльнасці, у сталіцы на некаторых факультэтах у БДУ і ў фізкультурным універсітэце. Усяго 140 вакантных месцаў. На платнае навучанне прымаюць дакументы да 1-га жніўня. 4 чысла ўступная кампанія ў Беларусі афіцыйна завершыцца.
Падзяліцца:

Вверх