18.07.2016
Беларусь працягвае знаходзіцца ў эпіцэнтры стыхіі. Толькі за мінулыя суткі з-за непагадзі абясточана 766 населеных пунктаў. Больш за ўсё пацярпелі Гомельская, Мінская і Магілёўская вобласці. Зафіксавана паўсотні выпадкаў падзення дрэў на праезную частку аўтамагістраляў. Ніхто не пацярпеў. Да гэтага часу палову абарваных ліній электраперадачы атрымалася аднавіць. Працы працягваюцца. У ліквідацыі наступстваў задзейнічана 207 аварыйна-аднаўленчых груп. Сіноптыкі прагназуюць непагадзь і сёння - аб"яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Па краіне пройдуць дажджы з навальніцамі, чакаецца парывісты вецер.
Падзяліцца:

Вверх