Каля 360 тысяч беларускіх дзяцей адпачылі ў аздараўленчых лагерах падчас летніх канікул. Пуцёўку на адпачынак атрымала кожнае трэцяе дзіця ва ўзросце от 6 да 18 гадоў. Усяго сёлета працавала больш за 6 тысяч аздараўленчых лагераў, пры гэтым больш за паўтары тысячы - з кругласутачным знаходжаннем. Працавалі спартыўныя, ваенна-патрыятычныя, палатачныя, турысцка-краязнаўчыя і аздараўленчыя лагеры.