ЮНЕСКА возьме патранаж над двума беларускімі фестывалямі. Пра гэта стала вядома сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Году культуры. Гаворка ідзе пра фестываль нацыянальных культур і свята фальклорнага мастацтва "Берагіня". У цэлым замежных гасцей запросяць на ўсе падзеі культурнага сезона, якіх ужо налічваецца не менш за сотню. План мерапрыемстваў будзе зацверджаны ў найбліжэйшы час. Дарэчы, статус культурнай сталіцы Беларусі сёлета замацаваны за Маладзечнам.