Намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў і дырэктар прадстаўніцтва ініцыятывы Генеральнага сакратара ААН "Устойлівая энергетыка для ўсіх" Мінору Такада на сустрэчы ў Нью-Ёрку абмеркавалі даступнасць энергетычных паслуг, энергаэфектыўнасць і павелічэнне долі аднаўляльных крыніц энергіі. Намеснік міністра падкрэсліў, што праца Беларусі па энергетычных пытаннях у рамках ААН накіраваная на павышэнне эфектыўнасці энергетычнага супрацоўніцтва. Мінору Такада ў сваю чаргу выказаў падзяку за актыўную пазіцыю Беларусі ў ААН па пытаннях энергетыкі.