У Мінскай вобласці будзе праведзены суботнік па ліквідацыі наступстваў урагану. Энергазабеспячэнне адноўлена пасля навальнічнага фронту ва ўсіх населеных пунктах Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Белэнерга. Нагадаем, у ноч з 17 на 18 ліпеня па тэрыторыі краіны прайшла моцная навальніца. Больш за ўсё пацярпелі Гомельская, Мінская і Магілёўская вобласці. Удары маланкі сталі прычынай некалькіх пажараў.
А для ліквідацыі наступстваў навальніцы 13 ліпеня ў Мінскай вобласці будзе праведзены суботнік. Моцны ўраган тады пашкодзіў 680 жылых дамоў, 175 вытворчых памяшканняў, 8 500 га лясных масіваў. Больш за ўсё пацярпелі Бярэзінскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі і Чэрвеньскі раёны.