06.10.2016
Энергетыкі цалкам ліквідавалі наступствы моцнага ветру, які гаспадарыў у Беларусі напярэдадні. У выніку непагадзі па краіне было абясточана звыш 300 населеных пунктаў. Аварыйныя брыгады аператыўна ліквідавалі адключэнні электрычнасці. У выніку непагадзі ніхто не пацярпеў. А ўжо заўтра сіноптыкі прагназуюць слабыя замаразкі да 0 - мінус 2 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.
Падзяліцца:

Вверх