19.11.2015
Электронныя цыгарэты ў Беларусі могуць прыраўняць да звычайных. З такой прапановай выступае Міністэрства аховы здароўя. Там адзначаюць, што такую рэкамендацыю дае САЗ, бо шмат навуковых даследаванняў пацвярджаюць шкоду электронных цыгарэт. Калі ініцыятыва будзе падтрымана, на электронныя цыгарэты будуць распаўсюджвацца тыя ж абмежаванні, што і на звычайныя - узроставы цэнз, месцы продажу і курэння.Напярэдадні Сусветнага дня некурэння, які адзначаецца сёння, Мінаховы здароўя выступіў і з шэрагам іншых ініцыятыў. У прыватнасці, прапаноўваецца забараніць курыць у рэстаранах, кафэ, гатэлях, на пляжах і прыпынках грамадскага транспарту.
Падзяліцца:

Вверх