01.09.2016
У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" зарабіла электронная чарга. Праект пілотны, і пры неабходнасці сістэму яшчэ дапрацуюць. На спецыяльным сайце ў Інтэрнэце можна забраніраваць сабе месца ў чарзе пры перасячэнні мяжы. Паслуга платная і дзейнічае толькі на выезд з Беларусі. Даступная яна і замежным грамадзянам. Пры гэтым любому аўтамабілю, які заязджае ў зону чакання пункта пропуску, прысвойваецца парадкавы нумар. Сваё месца ў чарзе можна ўбачыць на электронным табло. Калі паслуга будзе запатрабаваная, такую сістэму ўкарэняць яшчэ ў 17 пунктах пропуску.
Падзяліцца:

Вверх