Электронная бібліятэка БДУ - адна з найлепшых у свеце. Такое меркаванне іспанскіх аналітыкаў. Сярод крытэрыяў ацэнкі - якасць загружаных дакументаў, вага навуковых публікацый і колькасць знешніх спасылак. Сваю бібліятэку БДУ напаўняе ўжо на працягу пяці гадоў. Сёння ў электронным сховішчы - больш за 87 тысяч дакументаў. Скарыстацца рэсурсам можа кожны. Дарэчы, запыты паступаюць з усяго свету.
У рэйтынгу бібліятэк краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы кнігасховішча БДУ - на другім месцы.