У Беларусі можа ўзрасці колькасць падробак грашовых купюр у першы час пасля дэнамінацыі. Аднак падробкі будуць адрознівацца дрэннай якасцю. Бо новыя беларускія грашовыя банкноты адны з самых абароненых у свеце. Вызначыць іх сапраўднасць можна будзе не толькі навобмацак і па вадзяных знаках. Асобна на кожнай з купюр прысутнічае рэльеф, а таксама спецыяльная метка для людзей са слабым зрокам. А на купюрах наміналам ад 50 рублёў і вышэй прымяняецца ўнікальная сістэма абароны МАСК.