Японія працягне пераймаць беларускі вопыт ліквідацыі наступстваў радыяцыйных катастроф.
У Палаце прадстаўнікоў прайшлі перамовы беларускіх і японскіх дэпутатаў. Паводле слоў кіраўніка японскай дэлегацыі Гэн"іціра Сата, Токіа зацікаўлены нарошчваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Мінскам, у прыватнасці, глыбокая цікавасць да нашых высокіх тэхналогій. У рамках візіту запланаваны шэраг сустрэч у міністэрствах эканомікі, замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Госці з Краіны ўзыходзячага сонца працягваюць пераймаць беларускі вопыт ліквідацыі наступстваў радыяцыйных катастроф.