Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адбудуцца 11 верасня. А склад Савета Рэспублікі вызначыцца з 18 чэрвеня па 18 верасня. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт. Тэрміны вызначаліся з улікам патрабаванняў канстытуцыі, паводле якой выбары прызначаюцца не пазней як за 4 месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў палат дзеючага склікання. Арганізацыя выбарчай кампаніі і кантроль над выкананнем заканадаўства ўскладзеныя на Цэнтрвыбаркам. Выдаткі пакрыюць з рэспубліканскага бюджэту. Традыцыйна для маніторынгу выбараў плануецца запрасіць міжнародных назіральнікаў.