Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра на Усебеларускай моладзевай будоўлі ў Астраўцы.На ўзвядзенні аб"ектаў Беларускай атамнай электрастанцыі будзе задзейнічаны зводны міжнародны студэнцкі атрад, у склад якога ўвойдуць 5 будатрадаў з Расіі, 18 з Беларусі, грамадзяне Казахстана. Хлопцы і дзяўчаты будуць выконваць бетонавыя і каменныя работы, зоймуцца мантажом металаканструкцый і цеплаэнергетычнага абсталявання. Таксама для студатрадаўцаў падрыхтаваная культурна-забаўная праграма. Акрамя таго, яны будуць удзельнічаць і ў спартыўных мерапрыемствах. Студэнты з Расіі і Казахстана ў вольны час змогуць падарожнічаць па гістарычных месцах Беларусі. Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра на Усебеларускай моладзевай будоўлі запланаванае на 26 жніўня.