15.07.2016
Усе пацярпелыя ад урагану населеныя пункты Беларусі падлучаныя да энергазабеспячэння. Пра гэта паведамілі ў Мінэнерга. Разам з тым працягнуцца работы па падлучэнні асобных прыватных домаўласніцтваў і дач. Ліквідаваць наступствы ўрагану энергетыкі будуць і ў выхадныя дні. Толькі ў Мінскай вобласці плануецца задзейнічаць больш за 30 брыгад.
Паміж тым аранжавы ўзровень небяспекі аб"явілі ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі і сёння. Чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-18 м/с, якое захаваецца да канца дня.
Падзяліцца:

Вверх