18.01.2016
Памятныя сертыфікаты тым, хто ахвяраваў сродкі на будаўніцтва мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", уручылі ў сталічным Храме Усіх Святых. Дабрачынны праект стартаваў паўтара года назад. За гэты час свой уклад ва ўзвядзенне комплексу ўнеслі больш за тысячу чалавек. Сярод мецэнатаў - грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі, працоўныя калектывы з Беларусі, а таксама арганізацыі з Германіі і Аўстрыі. Агульнымі намаганнямі ўжо сабраны мільярд 200 мільёнаў рублёў і 400 тысяч еўра.
У чэрвені мінулага года на тэрыторыі былога лагера смерці адкрылі мемарыяльную скульптуру "Брама памяці". Пры дастатковым фінансаванні працы па стварэнні мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" завершацца ў 2017.
Падзяліцца:

Вверх