САЗ высока ацэньвае дасягненні Беларусі ў антытытунёвай барацьбе. За апошнія 12 гадоў кожны дзясяты курэц у нашай краіне кінуў згубную звычку. Значна паўплывала на гэта абмежаванне рэкламы і забарона на адкрытую выкладку ў вітрынах. Новы антытытунёвы закон можа быць прыняты ў найбліжэйшы час. Зараз абмяркоўваюцца такія навацыі, як рост цэн на цыгарэты і поўная забарона курэння на вуліцах, у парках і кафэ.