Спецыялізаваная медыцынская дапамога ў Беларусі выйшла на высокі сусветны ўзровень. Такая ацэнка экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Складаныя аперацыі сталі звычайнай практыкай не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Толькі дзякуючы брэсцкім трансплантолагам за 5 гадоў шанц на другое жыццё атрымалі 250 пацыентаў. Дарэчы, менавіта брэсцкія ўрачы сталі першымі, хто асвоіў на ўзроўні вобласці трансплантацыю органаў і тканіны. Зараз вопыт нашых медыкаў пераймаюць замежныя калегі.