Прэзідэнт заслухаў даклад чыноўнікаў па падрыхтоўцы да новага навучальнага года ў Палацы Незалежнасці. На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусі не патрэбны рэформы ў сістэме адукацыі. Замест гэтага трэба ўдасканальваць старую сістэму. Прэзідэнт падкрэсліў, што арганізацыйная частка ў адукацыі - правілы прыёму ў ВНУ, агульная структура адукацыйных устаноў - у рэформах не мае патрэбы. А методыка выкладання - наадварот. У партфелях школьнікаў у верасні з"явяцца 28 новых падручнікаў. Сёлета выдаткі дзяржавы на адукацыю складуць амаль 5 мільярдаў недамінаваных рублёў. Гэты паказчык у ВУП краіны дасягае 5 %. Для параўнання, у Расіі 4,3 %, у Казахстане - 3,6 %.