Комплексную праверку баявой гатоўнасці праводзяць Узброеныя сілы Беларусі. Напярэдадні іспыт на трываласць прайшла пяхота. 11-я механізаваная брыгада пераадолела водную перашкоду. Пераправу праз Нёман наводзілі ў складаных умовах надвор"я - фактычна пад ледзяным покрывам. Далей падраздзяленне рушыла ў раён тактычных вучэнняў на палігоне Гожскі. Ацэньваў дзеянні байцоў міністр абароны Андрэй Раўкоў.
Падчас вучэнняў значная ўвага надаецца праверцы гатоўнасці ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да баявога прымянення ў розных умовах, у тым ліку пры нізкіх тэмпературах.