У Слаўгарадскім раёне вайскоўцы дапамаглі пабудаваць мост цераз раку Сож. Старая канструкцыя была пашкоджаная падчас крыгаходу. З-за гэтага стала вельмі нязручна дастаўляць кармы для сельгаскомплексаў. Кіраўніцтва раёна само звярнулася па дапамогу да Узброеных сіл. У выніку салдаты падраздзялення інжынерных войскаў за некалькі гадзін злучылі берагі.Грузападымальнасць пантоннага моста - 20 тон. А даўжыня - каля ста метраў. Спецыялісты ўжо падлічылі, што яго выкарыстанне дапаможа сэканоміць мясцовым гаспадаркам сотні мільёнаў рублёў.