Беларускія авіятары вярнуліся з Армейскіх міжнародных гульняў на радзіму. У авіядартсе нашы лётчыкі занялі другое месца, саступіўшы расійскім пілотам. Удзел у спаборніцтвах прымалі паўсотні экіпажаў. Дакладны пуск ракет, складаная праца ў пары, перахоп паветраных цэляў, дэсантаванне грузаў - лётная дысцыпліна ўключала ў сябе самыя неабходныя веды падчас баявых дзеянняў. І калі пілоты на штурмавіках Су-25 выпрабоўвалі свае машыны трэці раз, то лётчыкі на верталётах Мі-8 упершыню пакаралі разанскае неба. Беларускія ваенныя лётчыкі пералічаць атрыманыя на АрМІ-2016 прызавыя ў адзін з дзіцячых дамоў. Армейскія міжнародныя гульні праходзяць на палігонах Расіі і Казахстана з 30 ліпеня па 13 жніўня. У манеўрах удзельнічаюць 120 каманд з 19 дзяржаў Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.