05.10.2016
Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні галоўны фінансавы дакумент краіны на будучы год. Бюджэт на 2017 год характарызуюць як рэалістычны, сфарміраваны з улікам тых умоў, у якіх працуе эканоміка Беларусі. Прадугледжана павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя, адукацыю і навуку, а таксама сродкі на выплату матчынага капіталу. У праекце бюджэту на 2017 закладзены рост прыбыткаў больш як на 6 % у параўнанні з гэтым годам.
Ключавой задачай развіцця краіны ў наступным годзе стане аднаўленчы рост эканомікі і павышэнне яе канкурэнтаздольнасці.
Падзяліцца:

Вверх